Расія ўнесеная ў еўрапейскі спіс краін з высокай рызыкай адмывання грошай
Рэдакцыя Reform.news · 29 студзеня 2026, 13:21
https://reform.news/be/rasija-nesenaja-e-rapejski-spis-krain-z-vysokaj-ryzykaj-admyvannja-groshaj/Расія ўнесеная ў еўрапейскі спіс краін, якія маюць стратэгічныя недахопы ў сістэмах супрацьдзеяння адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму. Адпаведныя рашэнні былі прынятыя ў пачатку снежня мінулага года. РФ унесеная ў спіс з 29 студзеня.
Усяго ў спісе краін з высокай рызыкай адмывання грошай — 26 дзяржаў. Разам з Расіяй сёння ў спіс дададзеныя Балівія і Брытанскія Віргінскія астравы.