Reform.news

Абвешчаны прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай

Рэдакцыя Reform.news · 29 студзеня 2026, 12:23

https://reform.news/be/abveshchany-pryjom-zajavak-na-pajetychnuju-prjemiju-imja-natalli-arsennevaj/

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцілі прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай.

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі паэтычных кніг, выдадзеных у 2025 годзе. Правам намінавання валодаюць самі аўтары/аўтаркі паэтычных кніг, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ.

Прымаюцца кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 года. Выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш за палову зместу якой апублікавана ў кнізе ўпершыню. Мова выданняў – беларуская.

Дэдлайн: 22 лютага 2026 года.

Дэталі і форма заяўкі тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ