Абвешчаны прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай
Reform.news · 29 января 2026, 12:23
https://reform.news/abveshchany-pryjom-zajavak-na-pajetychnuju-prjemiju-imja-natalli-arsennevaj/Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцілі прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай.
Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі паэтычных кніг, выдадзеных у 2025 годзе. Правам намінавання валодаюць самі аўтары/аўтаркі паэтычных кніг, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ.
Прымаюцца кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 года. Выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш за палову зместу якой апублікавана ў кнізе ўпершыню. Мова выданняў — беларуская.
Дэдлайн: 22 лютага 2026 года.
Дэталі і форма заяўкі тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
