Колькасць траўмаваных з-за галалёду вырасла ў тры разы
Рэдакцыя Reform.news · 28 студзеня 2026, 17:14
https://reform.news/be/kolkasc-tra-mavanyh-z-za-galaljodu-vyrasla-try-razy/За мінулыя суткі колькасць пацыентаў, якія звярнуліся ў траўмпункты, вырасла ў тры разы, паведамляе Мінздароўя.
Больш за ўсё пацярпелых ад галалёду — у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. У кожнай з іх больш за 100 чалавек атрымалі галалёдныя траўмы.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, галалёд і галалёдзіца захаваюцца заўтра. Медыкі нагадваюць, як паводзіць сябе на слізкай дарозе:
- насіце няслізкі абутак з рыфлёнай падэшвай,
- хадзіце павольна, дробнымі крокамі,
- не трымайце рукі ў кішэнях,
- пазбягайце нахільных паверхняў,
- будзьце ўважлівыя ў змярканні,
- калі адчуваеце, што падаеце — групуйцеся і старайцеся падаць на бок, беражыце галаву.
