У “Брэсцкіх цеплавых сетках” прайшоў паказальны суд за абразу Лукашэнкі
Рэдакцыя Reform.news · 27 студзеня 2026, 11:37
https://reform.news/be/u-brjesckih-ceplavyh-setkah-prajsho-pakazalny-sud-za-abrazu-lukashjenki/На тэрыторыі “Брэсцкіх цеплавых сетак” адбылося выязное пасяджэнне суда па справе аб абразе Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамілі ў “Брэстэнерга”. Абвінавачаны быў прыцягнуты да адказнасці па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Рашэнне, якое вынес суд, а таксама прызначанае пакаранне не паведамляюцца.


