Reform.news

Прадстаўнікі дэмсіл па запрашэнні Наўроцкага прымуць удзел у цырымоніі ў гонар паўстання 1863–1864 гадоў

Рэдакцыя Reform.news · 24 студзеня 2026, 11:29

https://reform.news/be/pradsta-niki-djemsil-pa-zaprashjenni-na-rockaga-prymuc-udzel-u-cyrymonii-gonar-pa-stannja-1863-1864-gado/

Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл прымуць удзел у цырымоніі памяці ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў, якая пройдзе сёння ў Варшаве. Мерапрыемства прымеркавана да 163-й гадавіны пачатку паўстання і адбудзецца каля Brama Straceń у Варшаўскай цытадэлі.

Як паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, па запрашэнні канцылярыі прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага ў цырымоніі прымуць удзел кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан, а таксама ветэран палка імя Кастуся Каліноўскага.

Чакаецца, што ў цырымоніі ўскладання вянкоў таксама прымуць удзел прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі з жонкай Мартай Наўроцкай, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа з жонкай Дыянай Наўседэне, а таксама пасол Украіны ў Польшчы Васіль Боднар.

Рэклама

Пакінуць адказ