Колькасць беларусаў, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы Літвы, вырасла за год у 3 разы
Рэдакцыя Reform.news · 21 студзеня 2026, 13:22
https://reform.news/be/kolkasc-belarusa-jakija-ja-ljajuc-pagrozu-bjaspecy-litvy-vyrasla-za-god-u-3-razy/У 2025 годзе Літва прызнала 1634 грамадзяніна Беларусі асобамі, якія ўяўляюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы. Гэта амаль у тры разы больш, чым у 2024 годзе, калі пагрозай бяспецы былі прызнаныя 598 беларусаў, паведамляе Дэпартамент міграцыі Літвы.
У 2025 годзе Літва адмовіла ў выдачы часовага віду на жыхарства 391 грамадзяніну Беларусі, якія звярнуліся па ВНЖ упершыню. Яшчэ 10 123 беларусаў атрымалі адмову ў падаўжэнні раней выдадзенага ВНЖ.
Па ініцыятыве Дэпартамента міграцыі дзеючыя часовыя ВНЖ былі ануляваныя ў 214 грамадзян Беларусі.
Адзін беларус атрымаў адмову ў атрыманні пастаяннага віду на жыхарства. Яшчэ ў пяці такія дакументы былі ануляваныя.
