Памёр былы міністр фінансаў Мікалай Корбут
Рэдакцыя Reform.news · 19 студзеня 2026, 15:41
https://reform.news/be/pamjor-byly-ministr-finansa-mikalaj-korbut/Былы міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут памёр на 77-м годзе жыцця, паведамляе БелТА.
Развітанне з ім адбудзецца 20 студзеня ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску. Яго пахаваюць на Усходніх могілках.
Корбут працаваў у фінансавых органах Мінскай вобласці, затым у Міністэрстве фінансаў, быў намеснікам старшыні Кантрольнай палаты, першым намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка. У 1997–2008 гадах займаў пасаду міністра фінансаў.
