Reform.news

У Мінгарвыканкаме абяцаюць за пару гадзін вырашыць праблемы з ацяпленнем пасля аварыі

Рэдакцыя Reform.news · 19 студзеня 2026, 09:53

https://reform.news/be/u-mingarvykankame-abjacajuc-za-paru-gadzin-vyrashyc-prablemy-z-acjaplennem-paslja-avaryi/

У Мінгарвыканкаме паабяцалі, што на працягу пары гадзін тэмпература цепланосьбіта будзе адноўлена да нарматыўных значэнняў. Пашкоджанне на цеплатрасе, якое адбылося раніцай, ужо лакалізавана.

«Сёння раніцай на цепламагiстралі нумар №41 ад ЦЭЦ-4 адбыўся парыў. На дадзены момант ажыццяўляецца пераход на рэзервовыя крыніцы цеплазабеспячэння і павышаецца тэмпература. Пашкоджанні лакалізаваны, спецыялісты разбіраюцца ў прычынах адключэння», — цытуе БелТА намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Андрэя Садоўскага.

Паводле яго слоў, у першую чаргу павышаная нагрузка на трубаправоды звязаная з высокай тэмпературай цепланосьбіта і нізкімі тэмпературамі вонкавага паветра.

«Паводле папярэдніх ацэнак, на працягу пары гадзін тэмпература цепланосьбіта ў цепласетках будзе павышана да нарматыўнага значэння. Праблема будзе ліквідаваная», — дадаў ён.

Раней «Мінскэнерга» паведаміла аб аварыі на цепламагiстралі і папярэдзіла, што тэмпература цепланосьбіта можа зніжацца ў спажыўцоў адразу ў пяці раёнах Мінска.

Рэклама

Пакінуць адказ