Reform.news

КДБ дадаў у спіс «тэрарыстаў» яшчэ трох чалавек

Рэдакцыя Reform.news · 17 студзеня 2026, 10:46

https://reform.news/be/kdb-dada-u-spis-tjerarysta-jashchje-troh-chalavek/

Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў у пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», яшчэ 3 чалавек.

Гэта Вадзім Жывалеўскі, Міхаіл Лобараў, Аляксандр Радзюк.

На дадзены момант у «тэрарыстычным спісе» 1404 чалавекі, з якіх 666 — беларусы.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме і тэрарызме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

Рэклама

Пакінуць адказ