Турчын і Мішусцін паразмаўлялі па тэлефоне і абмеркавалі «ўмацаванне інтэграцыйнага ўзаемадзеяння»
Рэдакцыя Reform.news · 14 студзеня 2026, 22:37
https://reform.news/be/turchyn-i-mishuscin-parazma-ljali-pa-tjelefone-i-abmerkavali-macavanne-intjegracyjnaga-zaemadzejannja/Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў тэлефонную размову са старшынём урада РФ Міхаілам Мішусціным.
Суразмоўцы абмеркавалі «актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва», а таксама «сумесныя праекты ў розных галінах».
Асаблівая ўвага падчас размовы была нададзеная ўмацаванню інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў межах Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
