Консульства Польшчы ў Адэсе пацярпела ад расійскага ўдару
Рэдакцыя Reform.news · 13 студзеня 2026, 20:36
https://reform.news/be/konsulstva-polshchy-adjese-pacjarpela-ad-rasijskaga-daru/У выніку расійскіх удараў па Адэсе ў ноч на 13 студзеня быў пашкоджаны будынак консульства Польшчы.
«Чарговая ноч расійскага тэрору. У выніку начной бамбардзіроўкі пашкоджана польскае консульства ў Адэсе. Ніхто з нашых супрацоўнікаў не пацярпеў», — паведаміў у сацыяльнай сетцы X прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вевюр.
Расія нанесла ўдары па Адэсе ў ноч з 12 на 13 студзеня. Пацярпелі пяць чалавек. Пашкоджаны жылыя дамы, дзіцячы сад, гаражы, аўтамабілі. Удары выклікалі пажары ў неэксплуатаванай навабудоўлі, памяшканні фітнес-цэнтра, прафесійным ліцэі, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.
