Reform.news

Беларуса ў вышуку затрымалі ва Уроцлаве

Рэдакцыя Reform.news · 12 студзеня 2026, 15:55

https://reform.news/be/belarusa-vyshuku-zatrymali-va-uroclave/

Служба аховы чыгуначных дарог Польшчы затрымала падазронага мужчыну на вакзале ва Уроцлаве. Высветлілася, што ён грамадзянін Беларусі, якому нельга было знаходзіцца на тэрыторыі краін Шэнгену.

8 студзеня супрацоўнікі Службы аховы чыгуначных дарог заўважылі на пероне мужчыну, які паводзіў сябе падазрона і паспрабаваў схавацца пры выглядзе патруля. Пры праверцы высветлілася, што 34-гадовы беларус знаходзіцца ў Шэнгенскай інфармацыйнай сістэме як асоба, якая падлягае затрыманню, допыту і выдварэнню.

Затрыманага перадалі Чыгуначнаму камісарыяту паліцыі ва Уроцлаве.

Рэклама

Пакінуць адказ