Арт-менеджар Алег Ларычаў затрыманы па крымінальнай справе — “Вясна”
Рэдакцыя Reform.news · 12 студзеня 2026, 12:46
https://reform.news/be/art-menedzhar-aleg-larycha-zatrymany-pa-kryminalnaj-sprave-vjasna/Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў аб затрыманні арганізатара фестывалю Urban Myths, грамадскага дзеяча і вулічнага мастака Алега Ларычава.
Праваабаронцам стала вядома, што яго затрымалі ў канцы лістапада, а ў снежні перавялі ў следчы ізалятар па палітычна матываванай крымінальнай справе. Падрабязнасці ўдакладняюцца.
Раней Ларычаў затрымліваўся у 2022 годзе. Тады яму прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
