Коўл заявіў, што працягвае працу над вызваленнем палітвязняў у Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 9 студзеня 2026, 12:50
https://reform.news/be/ko-l-zajavi-shto-pracjagvae-pracu-nad-vyzvalennem-palitvjaznja-u-belarusi/Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл паведаміў, што працягвае працу над вызваленнем палітвязняў у Беларусі. Гэта вынікае з яго адказу ў X на зварот карыстальніцы Lisa.
“Я беларуска. Я жонка палітычнага зняволенага. У нас ёсць маленькія дзеці. Мой муж яшчэ не вызвалены, але я не губляю надзеі і дзякую вам, спадар Джон Коўл”, — напісала яна.
“Працую над гэтым. Джон Коўл”, — прагучаў адказ.

Нагадаем, на працягу 2025 года пры садзейнічанні ЗША былі памілаваныя 342 чалавекі. Усяго з ліпеня 2024 года па працэдуры памілавання вызваленыя 569 палітвязняў.
