Reform.news

Беларуска паспрабавала ўвезці ў Албанію ботакс. Яе будуць судзіць за кантрабанду

Рэдакцыя Reform.news · 7 студзеня 2026, 13:00

https://reform.news/be/belaruska-pasprabavala-vezci-albaniju-botaks-jae-buduc-sudzic-za-kantrabandu/

45-гадовая грамадзянка Беларусі была затрыманая ў аэрапорце Тыраны за кантрабанду, паведаміла 6 студзеня памежная паліцыя Албаніі.

У паведамленні прозвішча жанчыны не называецца, указаныя толькі ініцыялы A. W. Яна ляцела рэйсам Трэвіза — Тырана.

«Падчас апытання ў супрацоўніка паліцыі ўзніклі сумненні ў мэце яе паездкі ў Рэспубліку Албанія, у сувязі з чым яна была накіраваная на дадатковы, паглыблены кантроль», — гаворыцца ў прэс-рэлізе паліцыі.

Падчас асабістага дагляду і праверкі багажу ў грамадзянкі Беларусі былі выяўлены і канфіскаваны тавары эстэтычнага прызначэння (ботакс і філеры), для перавозкі якіх патрабуюцца асаблівыя ўмовы, а таксама спецыяльная ліцэнзія на захоўванне і выкарыстанне. Такіх дакументаў у яе не было.

Беларуска была затрыманая з доказамі злачынства па крымінальных артыкулах «Кантрабанда забароненых тавараў» і «Кантрабанда ліцэнзаваных тавараў».

Рэклама

Пакінуць адказ