Reform.news

Рэгуляванне цэн на тавары для сельскагаспадарчых вытворцаў падоўжана на год

Рэдакцыя Reform.news · 1 студзеня 2026, 12:33

https://reform.news/be/rjeguljavanne-cjen-na-tavary-dlja-selskagaspadarchyh-vytvorca-pado-zhana-na-god/

Савет міністраў пастановай №783 ад 29 снежня падоўжыў яшчэ на год рэгуляванне цэн на тавары, якія выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адначасова пералік рэгуляваных пазіцый пашыраны за кошт кармавых канцэнтратаў.

Нагадаем, рэгуляванне было ўведзена ў лютым 2023 года, затым яго падаўжалі на 2024–2025 гады.

У межах рэгулявання абмяжоўваецца памер надбаўкі імпарцёраў, аптовай надбаўкі, а таксама ўстанаўліваецца нарматыў рэнтабельнасці.

Рэклама

Пакінуць адказ