Казуля захрасла ў агароджы ў Астраўцы
Рэдакцыя Reform.news · 27 снежня 2025, 16:22
https://reform.news/be/kazulja-zahrasla-agarodzhy-astra-cy/Ратавальнікі дапамаглі казулі, якая захрасла паміж прутамі металічнай агароджы ў Астраўцы, паведамляе прэс-служба МНС. Інцыдэнт адбыўся сёння на прыватным падворку па вуліцы Новай.
На дапамогу жывёле прыйшлі ратавальнікі. Яны акуратна расціснулі металічныя пруты агароджы і вызвалілі казулю. Ветэрынарная дапамога ёй не спатрэбілася.
