Reform.news

Сайт Moй.by унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Рэдакцыя Reform.news · 25 снежня 2025, 08:54

https://reform.news/be/sajt-moj-by-unesli-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala/

Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У яго ўнесены сайт «Moй.by Навіны Беларусі» (moyby.com). Рашэнне аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі сайта «экстрэмісцкай» прыняў суд Ленінскага раёна Брэста 23 снежня.

Таксама ў спіс трапілі:

  • акаўнты ў TikTok «Disident» і «Кіра Баярэнка»,
  • відэаролік «Лукашэнка і Расія: ад любові да нянавісці… І назад» на YouTube-канале «Аляксандр Штэфанаў»,
  • акаўнт «citydog_by» у Instagram.

Нагадаем, беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі, а таксама з іншадумствам у цэлым.

Рэклама

Пакінуць адказ