Новы ваенны аташэ Расіі акрэдытаваны ў Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 23 снежня 2025, 18:07
https://reform.news/be/novy-vaenny-atashje-rasii-akrjedytavany-belarusi/У Беларусі акрэдытавалі новага ваеннага аташэ РФ — Валерыя Афанасьева.
23 снежня ў Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны адбылася сустрэча з нагоды акрэдытацыі пры Міністэрстве абароны ваеннага аташэ Расіі генерал-лейтэнанта Валерыя Афанасьева, а таксама завяршэння генерал-маёрам Аляксандрам Пашчанкам дыпламатычнай місіі ў Беларусі.
На сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з улікам бягучай ваенна-палітычнай абстаноўкі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.


