Ініцыятыва «Да Зораў» прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем»
Рэдакцыя Reform.news · 22 снежня 2025, 17:15
https://reform.news/be/inicyjatyva-da-zora-pryznana-jekstrjemisckim-farmavannem/Па рашэнні КДБ ад 17 снежня ініцыятыва «Да Зораў» прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем». Далучанымі да ініцыятывы названы Сямён Малашэнкаў і Аляксандр Чумакоў — гусляр гурта «Стары Ольса».
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», затрыманні па справе «Да Зораў» адбыліся ў канцы лістапада. Хто менавіта быў затрыманы, невядома.

