Reform.news

Лабковіч папрасіў ЗША працягваць намаганні па вызваленні беларускіх палітвязняў

Рэдакцыя Reform.news · 22 снежня 2025, 14:07

https://reform.news/be/labkovich-paprasi-zsha-pracjagvac-namaganni-pa-vyzvalenni-belaruskih-palitvjaznja/

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч заклікаў амерыканскую адміністрацыю працягваць свае намаганні па вызваленні беларускіх палітычных зняволеных.

«Мы вельмі спадзяёмся, што гэты працэс працягваецца. Я асабіста думаю, што да гэтага далучацца ўсе, просім амерыканскую адміністрацыю працягваць, безумоўна, усе свае намаганні, дыпламатычныя ўсе высілкі для таго, каб у Беларусі як мага хутчэй усе палітычныя вязні апынуліся на волі», — сказаў ён.

Ён падкрэсліў, што за той час, які прайшоў пасля яго вызвалення, колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася.

«Гэты працэс павінен скончыцца», — дадаў ён.

Рэклама

Пакінуць адказ