За месяц працы праз «Кузніцу» і «Баброўнікі» праехалі 72 тысячы чалавек
Рэдакцыя Reform.news · 18 снежня 2025, 08:55
https://reform.news/be/za-mesjac-pracy-praz-kuznicu-i-babro-niki-praehali-72-tysjachy-chalavek/Памежная ахова Польшчы падвяла вынікі першага месяца працы пунктаў пропуску «Кузніца» і «Баброўнікі». Іх працу аднавілі 17 лістапада.
Паводле звестак польскіх памежнікаў, за 30 дзён праз два пераходы праехалі больш за 72 тыс. чалавек, было аформлена каля 30 тыс. транспартных сродкаў.
На ўезд у Польшчу было аформлена больш за 35 тыс. чалавек, а на выезд — больш за 37 тыс. Пры гэтым «Кузніцай» карысталася крыху больш людзей: у гэтым пункце было аформлена каля 40 тыс. асоб.
У Польшчу за месяц уехала каля 14 тыс. транспартных сродкаў, а выехала каля 15,6 тыс.
Ва ўездзе ў Польшчу было адмоўлена 23 асобам.
