Reform.news

Беларусь і Расія правялі кансультацыі па еўразійскай бяспецы

Рэдакцыя Reform.news · 17 снежня 2025, 08:19

https://reform.news/be/belarus-i-rasija-pravjali-kansultacyi-pa-e-razijskaj-bjaspecy/

Беларусь і Расія ў аўторак правялі кансультацыі па еўразійскай бяспецы. Яны адбыліся на ўзроўні МЗС і таксама былі прысвечаныя распрацоўцы Еўразійскай хартыі шматстайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.

Бакі падвялі вынікі працы ў гэтым годзе па прасоўванні хартыі і абмеркавалі адпаведныя крокі на наступны год. Таксама ўздымаліся пытанні супрацьдзеяння санкцыям. Былі дасягнутыя дамоўленасці аб шэрагу сумесных крокаў.

У межах кансультацый намеснік міністра замежных спраў Ігар Секрэта сустрэўся з кіраўніком расійскай дэлегацыі, паслом па асаблівых даручэннях МЗС РФ Аляксандрам Трафімавым.

«Секрэта даў ацэнку ўзаемадзеянню Беларусі і Расіі ў прасоўванні беларускай ініцыятывы з моманту яе вылучэння ў 2023 годзе і выказаў шэраг прапаноў для абмеркавання на двухбаковых кансультацыях», — паведамілі ў МЗС.

Рэклама

Пакінуць адказ