ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур
Рэдакцыя Reform.news · 13 снежня 2025, 19:59
https://reform.news/be/zsha-chakajuc-ad-lukashjenki-vjartannja-lito-skih-fur/Каб працягваць паляпшэнне адносін паміж ЗША і Беларуссю, Лукашэнка павінен спыніць запуск паветраных шароў у напрамку Літвы і вярнуць літоўскія фуры. Пра гэта ТАСС заявіў амерыканскі чыноўнік, які пажадаў застацца ананімным.
“Для далейшых зрухаў у адносінах ЗША і Беларусі патрабуюцца дзеянні ў пазітыўным ключы па спыненні адпраўкі паветраных шароў з кантрабандай з Беларусі, якія закранаюць паветраную прастору Літвы, а таксама па вырашэнні праблемы з затрыманымі літоўскімі грузавікамі”, — адзначыў ён.
Варта адзначыць, што спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл сёння паведаміў, што абмяркоўваў “пытанні рэгіянальнай бяспекі і міграцыі ў Вільні з Гітанасам Наўседам і Інгай Ругінене“. Гэтая тэма гучала і на перамовах з Лукашэнкам у Мінску.
