Reform.news

Жонка Коўла ўзяла інтэрв’ю ў Лукашэнкі

Рэдакцыя Reform.news · 13 снежня 2025, 17:27

https://reform.news/be/zhonka-ko-la-zjala-intjerv-ju-lukashjenki/

Жонка спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла, вядомая амерыканская журналістка Грэта ван Сустэрэн таксама знаходзілася ў Беларусі падчас перамоваў і ўзяла інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта яна паведаміла ў сваім блогу ў сетцы X.

“Толькі што перасеклі мяжу з Беларусі ў Літву — прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, Джон Коўл і Дзярждэп выцягнулі 123 палітвязняў, і я ўзяла інтэрв’ю ў прэзідэнта Лукашэнкі”, — паведаміла яна.

Нагадаем, у выніку перамоваў амерыканскай дэлегацыі на чале з Коўлам з Аляксандрам Лукашэнкам былі вызвалены 123 палітвязні. Іх выслалі з Беларусі, і яны знаходзяцца ў бяспецы. Сярод іх — не толькі грамадзяне Беларусі, але і грамадзяне Вялікабрытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі.

Рэклама

Пакінуць адказ