«Супраціў дыктатуры — гэта агульная, глабальная задача» — Ціханоўская прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру
Рэдакцыя Reform.news · 10 снежня 2025, 20:48
https://reform.news/be/supraci-dyktatury-gjeta-agulnaja-glabalnaja-zadacha-cihano-skaja-prynjala-dzel-u-cyrymonii-ruchjennja-nobele-skaj-prjemii-miru/Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру ў Осла. Лідарка дэмсілаў прыбыла на мерапрыемства па запрашэнні венесуэльскай апазіцыйнай лідаркі і абаронцы дэмакратыі Маріі Карыны Мачада, якая атрымала ўзнагароду за шматгадовую барацьбу за свабоду і правы чалавека ў сваёй краіне.
Ціханоўская падкрэсліла важнасць дзейнасці Мачада не толькі для Венесуэлы.
“Яна нагадвае нам усім: супраціў дыктатуры — гэта агульная, глабальная задача”, — адзначыла яна.
“Мы ў Беларусі праходзім той жа шлях — праз рэпрэсіі, страх і гвалт. І сёння мы ўспамінаем Алеся Бяляцкага, нашага Нобелеўскага лаўрэата, які застаецца ў зняволенні. Мы працягваем змагацца за яго і за ўсіх беларускіх палітзняволеных. Сёння мы адзначаем усіх, хто не здаецца, хто працягвае барацьбу, хто верыць у свабоду, дэмакратыю і мір. Я веру, што праўда пераможа. І Беларусь, і Венесуэла будуць свабоднымі», — дадала яна.
