Фото: unsplash.com
У Гомелі 90 прыватных жылых дамоў засталіся без вады з-за аварыі на водаправодзе.
14 студзеня з-за фізічнага зносу адбылася цеча водаправоднай лініі каля дома №36 па вуліцы Ляшчынскага, паведамляе старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.
На месцы працуе аварыйная брыгада. Водазабеспячэнне плануецца аднавіць да 16:40. Пасля выканання рамонтных работ будзе праведзена прамыўка і дэзінфекцыя пашкоджанага ўчастка.