8 чалавек загінулі ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Адэскім раёне

Увечары 19 снежня Расія атакавала балістычнымі ракетамі аб’ект партовай інфраструктуры ў Адэскім раёне. Загінулі 8 чалавек, яшчэ 27 былі параненыя, некаторыя з іх знаходзіліся ў аўтобусе, які трапіў у эпіцэнтр удару.

На паркоўцы загарэліся грузавыя аўтамабілі. Таксама пашкоджаныя легкавыя машыны.

На дадзены момант усе ўзгаранні ліквідаваныя, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.

Фота: od.dsns.gov.ua
Фота: od.dsns.gov.ua
Фота: od.dsns.gov.ua
Фота: od.dsns.gov.ua
Фота: od.dsns.gov.ua
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!