60-гадовага беларуса дэпартавалі з Польшчы за парушэнні ПДР

Грамадзяніна Беларусі дэпартавалі з Польшчы і забаранілі яму ўезд у краіны Шэнгена на 8 гадоў.

60-гадовы беларус быў асуджаны за неаднаразовае кіраванне грузавым аўтамабілем у стане ап’янення, а таксама за кіраванне насуперак устаноўленай забароне.

29 студзеня, пасля таго як беларус скончыў адбываць пакаранне, яго даставілі на памежны пераход у Кузніцы, паведамляе Падляшскі аддзел памежнай службы Польшчы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!