330-метровы бела-чырвона-белы сцяг пранясуць па цэнтры Варшавы ў гонар Дня Волі

У Варшаве сёння адбудзецца марш, прысвечаны Дню Волі. У ім прымуць удзел лідары дэмакратычных сіл, у тым ліку члены Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Удзельнікі збяруцца на плошчы Трох Крыжоў у 16:00, пачатак шэсця запланаваны на 16:20–16:30. Па польскай сталіцы пранясуць 330-метровы бела-чырвона-белы сцяг.

На фінальнай кропцы маршруту выступяць кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка. Шэсце будуць суправаджаць беларускія валыншчыкі і клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863. Таксама запланаваны выступленні артыстаў і праца арт-кірмашу, паведамілі ў прэс-службе АПК.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!