Reform.news

30 пакетаў з цыгарэтамі перакінулі з Беларусі ў Літву праз плот

Рэдакцыя Reform.news · 9 чэрвеня 2026, 18:49

https://reform.news/be/30-paketa-z-cygarjetami-perakinuli-z-belarusi-litvu-praz-plot/

На літоўска-беларускай мяжы выявілі 30 пакетаў з цыгарэтамі коштам 16 530 еўра, паведамляе памежная служба Літвы.

7 чэрвеня памежнікі заставы Падварёніс заўважылі, што ў раёне вёскі Юшкяй Шальчынінкскага раёна праз плот пералятаюць нейкія скруткі. На месца здарэння прыбыў памежны нарад.

У лесе за 30 метраў ад мяжы былі выяўлены 25 скруткаў у поліэтыленавай плёнцы, а затым яшчэ пяць. У пакетах знаходзілася 3000 пачак цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Агульны кошт цыгарэт ацэньваецца ў 15 530 еўра.

Распачата судовае расследаванне.

Фота: vsat.lrv.lt
Рэклама

Пакінуць адказ