Скриншот видео t.me/pressmvd
27-гадовага жыхара Брэста затрымалі з доказамі злачынства супрацоўнікі наркакантролю Брэсцкай вобласці. Пры ім і па месцы жыхарства выяўлена і канфіскавана больш за 500 грамаў мефедрона.
Паводле інфармацыі МУС, фігурант працаваў аптовa-рознічным кур’ерам на інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў. Паводле ўказання куратара забіраў буйныя партыі тавару, фасаваў, а затым распаўсюджваў на тэрыторыі горада і раёна праз тайнікі. Яго кар’ера працягвалася каля месяца.
Узбуджана крымінальная справа за незаконны збыт наркотыкаў. Берасцейцу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.