24-гадовая дзяўчына загінула пад коламі аўто ў Фаніпалі

24-гадовая дзяўчына загінула пад коламі аўто ў Фаніпалі Дзяржынскага раёна, паведамляе УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Трагедыя адбылася 12 снежня каля 07:30 на вуліцы Заводская. 26-гадовы кіроўца Mercedes-Benz Sprinter пры выкананні абгону папутнага транспарту ў дазволеным месцы збіў дзяўчыну, якая рухалася па краі праезнай часткі. Яна загінула на месцы.

Па факце таго, што адбылося, праводзіцца праверка.

Фото: t.me/gai_minobl
Фото: t.me/gai_minobl
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!