Reform.news

232 чалавекі спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-латвійскую мяжу

Рэдакцыя Reform.news · 2 ліпеня 2026, 10:59

https://reform.news/be/232-chalaveki-sprabavali-nelegalna-perajsci-belaruska-latvijskuju-mjazhu/

1 ліпеня ў Латвіі зарэгістраваная рэкордная колькасць спроб нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі. Незаконна трапіць у краіну спрабавалі 232 мігранты. Статыстыку прадставіла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

З пачатку года латвійскія памежнікі спынілі на мяжы 7018 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-латвійскую мяжу.

30 чэрвеня Латвія падоўжыла ўзмоцнены рэжым аховы ў Лудзенскім, Краслаўскім, Аўгшдаўгаўскім, Рэзэкненскім краях і ў Даўгаўпілсе да 31 снежня 2026 года.

Рэклама

Пакінуць адказ