21 тона беларускай бульбы не даехала да Расіі

19 снежня ў Бранскай вобласці Расіі спынілі грузавы аўтамабіль, які ехаў з Беларусі.

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду праверылі грузавы адсек і выявілі, што 21 тона бульбы перавозілася з несапраўдным фітасанітарным сертыфікатам. Груз прызначаўся для атрымальніка з Санкт-Пецярбурга.

Пасля праверкі бульбу вярнулі ў Беларусь. Парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!