Фото: Straż Graniczna
З 8 па 14 снежня 13 грамадзян Беларусі добраахвотна выехалі з Польшчы на падставе рашэнняў аб выдварэнні з краіны.
Усяго за гэты перыяд з Польшчы выдварылі 160 замежнікаў.
«Сярод іх былі замежныя грамадзяне, у тым ліку асуджаныя за захоўванне наркатычных або псіхатропных рэчываў, крадзяжы, махлярства, учыненне дарожна-транспартнага здарэння са смяротным зыходам, ужыванне хатняга гвалту, а таксама за ўнясенне зменаў у персанальныя дадзеныя», — паведамляе памежная служба Польшчы.
Частка замежнікаў добраахвотна пакінула Польшчу, частка была дэпартаваная прымусова.