10 грамадзян Беларусі эвакуяваныя з Ірана ў Азербайджан

З 28 лютага з Ірана ў Азербайджан праз сухапутную мяжу былі эвакуяваныя 10 грамадзян Беларусі, паведамляе азербайджанскае агенцтва APA.

Усяго з 28 лютага па 9 сакавіка з Ірана ў Азербайджан былі эвакуяваныя 2057 чалавек.

Пасольства Беларусі ў Іране рэкамендавала беларусам выязджаць з Ірана самастойна ў Арменію або Азербайджан наземнымі маршрутамі.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!