Арт-маркет, літаратурная і музычная сцэны… Праграма Hučna Fest у Варшаве распрацаваная на любы густ

Культура
Афіша Hučna Fest.

У Варшаве на беразе Віслы заўтра, 9 ліпеня, пройдзе бясплатны Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, прэзентацыяй кніг, сучасным мастацтвам і актывізмам.

Фэст трэці год запар ладзіць Free Belarus Center, на яго сайце выкладзена актуальная праграма свята.

Літаратурная частка пройдзе з 13.00 да 17.00, музычная з 17.00 да 22.00. Будуць і іншыя актыўнасці.

Пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў | 13:00

Арт-маркет | 13:00

Літаратурная сцэна | 13:00 — 17:00

  • Паэтычныя выступы Артура Камароўскага і Анхелы Эспіносы.
  • Прэзентацыі кніг «Плошча Перамогі» і «Хлопчык і сьнег». Савецкае дзяцінства ў БССР вачыма Альгерда Бахарэвіча і Андрэя Хадановіча, размова пра 1980-я гады ў Беларусі ды досьвед сучаснай аўтабіяграфічнай прозы. Мадэратарка — Марына Казлоўская.
  • Прэзентацыя кнігі Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine. Алесь Плотка.
  • «Ператрус у музэі». Прэзэнтацыя з удзелам аўтара і выдаўца. Альгерд Бахарэвіч, Андрэй Янушкевіч. Мадэратар — Андрэй Хадановіч
  • Кніжны стэнд выдавецтва Янушкевіч.

Музычная сцэна | 17:00 — 22:00

Дадатковыя імпрэзы

  • Паб-квіз па правах чалавека «PRAVO NAPRAVO». BackDoor Bar (Chmielna, 7/9). 6 ліпеня а 19:00. Рэгістрацыя.
  • Афлайн-запіс беларускага падкаста пра секс і адносіны «Паўгадзіны кардыё». WeWork (Prosta 20). 8 ліпеня а 12:00 (а 11:40 вас будзе чакаць валантэр). Рэгістрацыя.
  • Кінапрагляд дакументальнага фільма «Справа кожнага». Solidarny Dom Kultury «Słonecznik» (Muzeum Sztuki Nowoczesnej, Pańska, 3). 8 ліпеня а 18:00.

10% з продажу на арт-маркеце пойдзе на ахвяраванні партнёрам Free Belarus Center з рэабілітацыйнага цэнтра для вайсковых “ЛАНКА”.

Фестываль пройдзе на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie, 22).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: