Археолаг Алег Дзярновіч апублікаваў здымак з рэшткамі трэцяй вежы Крэўскага замка. Гэта знаходка стала сенсацыяй

Культура
Рэшткі трэцяй вежы Крэўскага замка. Фота: facebook.com/aleh.dziarnovich

Алег Дзярновіч, кіраўнік раскопак замка ў Крэве, паказаў у Фэйсбук фотаздымак Заходняга кута Трэцяй (Свідрыгайлавай) вежы. Падмурак вежы археалагічная экспедыцыя выявіла раней — у ліпені 2023 года. Гэта знаходка была названа сенсацыйнай, бо дагэтуль лічылася, што замак у Крэве меў толькі две вежы.

Тады, у ліпені 2023 года, у куце замка быў раскапаны вялізны падмурак, шырынёй пад два метры (192-194 см). Таксама з дапамогай польскіх калег удалося падняць матэрыялы польскага міжваеннага абследавання, і на іх таксама абазначаны рэшткі тых пабудоў, якія сёння можна інтэрпрэтаваць як вежу, — паведамляў тады гісторык Алег Дзярновіч. Ён пісаў: «Праўдападобна, што менавіта ў гэтым месцы войскі князя Свідрыгайлы ў 1433 годзе прарваліся на замак.

Вежа была пашкоджана і больш не аднаўлялася. Гэтае адкрыццё перакрэслівае меркаванне, якое панавала дзесяцігоддзямі: што Крэўскі замак быў дастаткова прымітыўны, трапецыя з дзвюма вежамі. Высвятляецца, што структура замка была больш складаная і больш разгалінаваная».

Археолаг Алег Дзярновіч апублікаваў здымак з рэшткамі трэцяй вежы Крэўскага замка. Гэта знаходка стала сенсацыяй
Лакалізацыя вежы на рэканструкцыі Крэўскага замка. Фота: facebook/kreva.park

Летам 2023 года падмурак трэцяй вежы закансервавалі. На пачатку 2025-га быў раскрыты заходні кут вежы.

Да гэтага было дакладна вядома толькі пра дзве вежы Крэўскага замка: Княскую і вежу Вітаўта. Яны стаялі ў кутах замка і былі пабудаваны на мяжы XIV і XV стагоддзяў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости