Арганізатары тэатральнага форума «М.@rt.кантакт-24» расказалі пра будучы фестываль. Яго «разынка» — выстава музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Культура

Сустаршыня аргкамітэта ХVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт», намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Малашка, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун, дырэктар Магілёўскага абласнога драмтэатра Ірына Белякова і яго галоўны рэжысёр Каміля Хусаінава расказалі пра тэатральны фестываль у Магілёве, які павінен адбыцца з 21 па 27 сакавіка ў Магілёве. Мерапрыемства будзе праводзіцца ў сямнаццаты раз.

Імпрэзу другі год запар узначальвае міністр культуры.

Акрамя паказаў спектакляў беларускіх і замежных тэатральных калектываў пройдуць майстар-класы, творчыя сустрэчы, запрацуе маладзёжная творчая лабараторыя.

Асноўная праграма ўключае 25 спектакляў тэатральных калектываў з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Арменіі, Балгарыі і Расіі.

З Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці ў Магілёў прыедуць 4 тэатры — драмтэатр «На Ліцейным», Пецярбургскі камерны тэатр «ТАК», тэатр пантамімы і пластыкі «Атэлье» і Ладзейнапольскі драмтэатр-студыя «Красавік».

Прыедзе Каляда-тэатр з Екацярынбурга са спектаклем «Тарас Бульба». Іркуцкі акадэмічны драмтэатр імя Ахлопкава з п’есай «Твардоўскі: Васіль Цёркін. Кніга пра байца». Кыргызскі дзяржтэатр юнага гледача імя Бакен Кыдыкеевай з Бішкека прадставіць монаспектакль «Үмүт» («Надзея») — гісторыю пра жанчыну, якая адправіла сына на Вялікую Айчынную вайну з надзеяй, што ён вернецца. Дзяржаўны рускі драмтэатр ім. К. С. Станіслаўскага з Ерэвана раскажа пра паводзіны чалавека, якія абумоўліваюць інстынкты. Балгарскі тэатр з Сафіі «Сляза і смех» пераасэнсоўвае «Дэкамерон» Джавані Бакаччо.
Беларусь на тэатральным форуме прадставяць тэатры з Магілёва, Мінска, Брэста і Гомеля.

Дырэктар тэатра Ірына Белякова расказала, што праграма форума пачала фармавацца адразу ж пасля таго, як толькі закончыўся папярэдні. «Мы актыўна наведвалі расійскія тэатры, прыглядаліся да калектываў. Некаторых запрашалі пасля таго, як убачылі іх работу на сцэне і атрымалі ад яе вялікае задавальненне. Наш тэатр выступае за пашырэнне межаў форума. Сёлета запланаваны паказ спектакля «Жаніцьба» ў Бялынічах — культурнай сталіцы гэтага года».

Начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун паведаміў, што паколькі сёлетні год праходзіць пад знакам 80-годдзя вызвалення Беларусі, для аматараў тэатра падрыхтаваны падарунак. Па білетах на спектаклі можна будзе наведаць яшчэ і экспазіцыю Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перасовачная выстава ад якога будзе працаваць у тэатральным скверы.

Журы Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт» прадставяць вядомыя тэатразнаўцы Беларусі, Расіі, Кыргыстана, Ізраіля. Узначаліць журы расійскі і ізраільскі рэжысёр, педагог, крытык Віктар Шрайман.

«М.@rt.контакт» распачаў сваю гісторыю ў 2006 годзе з ініцыятывы Андрэя Новікава і галоўнага рэжысёра Магілёўскага драмтэатра Уладзіміра Пятровіча і больш за паўтара дзесяцігоддзя заставаўся па сутнасці адзіным праектам па падтрымцы тэатральнай моладзі. У канцы 2020 года з нязменным арганізатарам мерапрыемства і дырэктарам Магілёўскага драматычнага тэатра Андрэем Новікавым разарвалі кантракт фактычна за тое, што ён не звольніў сваіх падначаленых за ўдзел у пратэстах.

Да палітычных чыстак, у 2019 годзе, на «М.@rt.кантакт» прыехалі 23 тэатры і незалежныя тэатральныя калектывы з дзесяці краін.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: