Беларускі кракаўскі летні Пікнік Letucień у 2025 годзе можа не адбыцца, паведамляюць арганізатары фестывалю. Таму што ў Пікніка LTCŃ няма фінансавання, аднак ёсць патэнцыйныя госці і ўдзельнікі, якіх просяць дапамагчы.
LTCŃ — фестываль, які праводзіцца без спонсараў, без квіткоў, але з любоўю і адказнасцю. Каманда не атрымлівае ганарараў, але арэнда апаратуры і абсталявання, матэрыялы для пляцовак, падзяка артыстам ды іншае патрабуюць грошай.
У 2024 годзе выдаткі Пікніка склалі 100 тысяч злотых. З іх амаль 40% — глядацкія данаты.

Каб LTCŃ адбыўся ў 2025-м, трэба знайсці яшчэ 105 тысяч злотых. Гэта дадаткова да 20 тысяч злотых, якія арганізатары атрымалі праз данаты 1,5% падаткаў.
«Калі да 1 чэрвеня мы не збяром 70% ад патрэбнай сумы — Пікніка не будзе», — пішуць арганізатары.
Уваход на Пікнік бясплатны, але прапануецца набыць сімвалічны квіток. За пэўныя сумы данатаў падаруюць «нешта файнае».
Калі ўсё атрымаецца, на фэсце Letucień у Кракаве будуць тры сцэны (галоўная, электронная і этна), фудтракі (ад дранікаў да эмпанадас), кірмаш, літаратурная пляцоўка, адукацыйная праграма, дзіцячыя забаўкі і шмат што іншага.
LTCŃ — бясплатная, некамерцыйная падзея, якую ствараюць больш за 30 арганізатараў і 70 валанцёраў. Без ганарараў і спонсараў. Летась фэст наведалі больш за 5000 чалавек.
Падтрымаць Letucień можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram