23 жніўня ў Сопаце адбудзецца фестываль MARAFEST, які збярэ на адной пляцоўцы таленавітых артыстаў з Германіі, Польшчы і Беларусі. Гэта ўжо чацвёртая эдыцыя культурнай падзеі, заснавальнікамі якой выступаюць беларусы.
«Мы верым, што музыка — гэта ўніверсальная мова інтэграцыі і свабоды», — запрашае на імрэзу суарганізатар падзеі Алег Спірыдовіч.
Сёлета ў фестывалі возьме ўдзел сусветна вядомы DJ Parra for Cuva, які выступаў на галоўнай сцэне Burning Man. Таксама наведвальнікаў чакаюць выступы спявачкі і прадзюсаркі з Германіі Natalia Polke, польскага дуэта NÓW, а таксама беларускіх артыстаў: Анастасіі Рыдлеўскай і легендарнага гурта SHUMA. Летась публіку фестывалю здзівіла адсутнасць у лайн-апе беларускіх выканаўцаў, сёлета каманда фэсту ўлічыла заўвагі.
Што яшчэ чакаецца на івэнце?
- Дзве музычныя сцэны будуць працаваць увесь дзень і вечар.
- Зона фудтракаў прапануе стравы сусветнай кухні.
- Тэматычныя зоны: кірмаш рамёстваў, выстава мастацтва і дзіцячы куток.
- Зона НДА: магчымасць пазнаёміцца з ініцыятывамі, якія змяняюць свет.
Фестываль пройдзе на тэрасах ля Аквапарку ў Сопаце — у прасторным амфітэатры, абароненым ад дажджу.
Квіткі на падзею можна набыць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram