Амерыканскі актор Мікі Рурк збірае мільён даляраў на аднаўленне разбураных Расіяй будынкаў у Херсоне

Культура
Скрын відэа старонкі mikey_rourke/Instagram.

Амерыканскі актор і сцэнарыст Мікі Рурк збірае мільён даляраў на аднаўленне разбураных падчас расійскіх абстрэлаў дамоў у Херсоне.

Пра гэта ён заявіў у допісе ў Instagram.

«Прывітанне ўсім, Мікі тут. Віншую ўсіх вас З Новым годам, асабліва ўсіх людзей ва Украіне. У мяне ёсць памочнік Дзіма, ён з Мікалаева, і я ўвесь час за ім назіраю і глыбока крануты яго перажываннямі. Разам з «Альянсам дапамогі адзінаму свету» мы імкнемся сабраць адзін мільён даляраў на аднаўленне разбураных расійскімі абстрэламі дамоў у Херсоне.

Наша мэта — забяспечыць бяспеку сем’ям, якія перажываюць гэтыя цяжкія часы. Кожнае ахвяраванне набліжае нас да гэтай мэты. Аб’яднаемся дзеля гэтай справы. Ваша падтрымка неацэнная», — сказаў амерыканскі акцёр.

Мікі Рурк — мерыканскі акцёр і сцэнарыст, лаурэат прэмій «Залаты глобус» и BAFTA (2009). Атрымаў міжнародную славу пасля здымак у фільмах «9 1/2 тыдняў» і «Сэрца Анёла».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: