У нямецкім Гарміш-Партэнкірхене прайшло ўручэнне Прэміі заслужаных выпускнікоў Цэнтру Джорджа Маршала.
Прэмію выпускнікоў Цэнтру Маршала заснавалі сёлета ў Германіі. Алесь Бяляцкі быў слухачом установы ў 2000 годзе, і ён стаў першым лаўрэатам гэтай прэміі.
На цырымоніі кіраўніка “Вясны” і нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага прадстаўляла яго жонка Наталля Пінчук, — піша «Радыё Свабода».
Яна выказала падзяку кіраўніцтву Цэнтру Маршала за акт салідарнасці з Алесем, а ў яго абліччы — з усімі палітычнымі вязнямі Беларусі, з беларускім народам, які прагне вызвалення ад прамаскоўскай дыктатуры.
“Алесь свой выбар зрабіў ад пачатку свядомага жыцця — яшчэ ў антыкамуністычным падполлі ранніх 1980-х гадоў ён змагаўся за свабоду і незалежнасць Беларусі. Алесь перакананы, што наша краіна гістарычна належыць да еўрапейскага і еўраатлантычнага свабоднага свету і мусіць у яго вярнуцца. Нягледзячы на тое, што яе адтуль гвалтам вырывае суседняя імперыя, як бы яна ні называлася — то Расейская, то Савецкая, то пуцінская. І я вельмі спадзяюся, што вераць у беларусаў і нашыя сябры на Захадзе. Што яны адрозніваюць беларускі народ ад рэжыму, які трымаецца цяпер на расейскіх штыках і падачках, здае суверэнітэт Беларусі дзеля самазахавання«, — сказала Наталля Пінчук.
Спадарыня Наталля таксама нагадала пра неабходнасць вызвалення ўсіх палітзняволеных у Беларусі: «Час просьбаў і намёкаў даўно прайшоў. Гэта павінен быць ультыматум, бо ўвязненне можа абярнуцца для кожнага смерцю за мурамі«.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: