Аграгарадок Парыж, прадпрыемства «Гранит», музей у Моталі: куды можна трапіць у межах акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

Культура
Копія Эйфелевай вежы ў аграгарадку Парыж Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Фота: Dehty.

З 2 па 8 чэрвеня ў Беларусі ладзіцца рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся». Сёлета ў ёй прымаюць удзел больш за 1400 аб’ектаў турыстычнай сферы, паведамляе Нацыянальнае агенцтва па турызме. Пашукалі цікавыя пляцоўкі, якія можна наведаць у межах прапановы.

Адзначым, што ва ўнушальным спісе ўдзельнікаў акцыі: установы культуры, адукацыі, санаторыі, заказнікі, аграгарадкі, галерэі, школы, гатэлі, вытворчыя прадпрыемствы, храмы. Можна сказаць, што прапанова дае магчымасць патрапіць у звычайна не адкрытыя ўстановы, але якой будзе якасць паслугі — складана сказаць.

Так, напрыклад, вядомае прадпрыемства «Гранит» у Брэсцкай вобласці прапаноўвае наведаць аглядальную пляцоўку гранітнага кар’ера «Мікашэвічы» за пэўную плату, але дадаткам да гэтага ідзе візіт на новую пляцоўку кар’ера, дзе прадстаўлена музейная экспазіцыя.

Ляхавіцкі кансервавы завод сціпла значыцца ў графе «гастранамічны турызм».

ТАА «Віцебскія дываны», што ў Оршы, запрашае на экскурсію па «Зале гісторыі» прадпрыемства плюс наведанне вытворчасці.

Гатовы да візіту турыстаў і Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод — толькі просіць наведвальнікаў загадзя ўзгадніць час.

Старобінскі торфабрыкетны завод запрашае на экскурсію па вузкакалейцы.

Але прамысловыя аб’екты — усё ж у меншасці ў спісе; сотні беларускіх аграсядзіб і культурных устаноў запрашаюць усіх ахвотных на знаёмства ды розныя майстар-класы.

Напрыклад, аграэкасядзіба «Виноградная улитка» прапануе майстар-клас па гатаванні стравы з вінаградных слімакоў. Аграэкасядзіба «Колдовское озеро» заваблівае бясплатным сеансам пагружэння ў фітабочку. «Охотничий домик в Молотково» рэкламуе майстар-клас па роспісе пернікаў. Конная аграэкасядзіба «Буцевичи» падрыхтвала праграму, сярод атракцыёнаў якой — катанне на восліку і ў экіпажы.

Адкрыты для наведвання шматлікія заказнікі, нацыянальныя паркі.

Бясплатныя экскурсіі падрыхтавалі рэгіянальныя, абласныя, сталічныя музеі. Так, сярод рэгіянальных раім наведаць Мотальскі музей народнай творчасці; дэманструе радушша Косаўскі палацава-паркавы комплекс, музей «Замкавы комплекс «Мір», раённы музейны комплекс імя Напалеона Орды. Галоўныя музеі Віцебска — Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, Арт-цэнтр Марка Шагала і Дом-музей Марка Шагала запрашаюць на бясплатнае наведванне і экскурсію.

Запрашаюць да сябе і тэатры: у прыватнасці, віцебскі тэатр «Лялька», сталічны Тэатр юнага гледача анансавалі знаёмства са сваёй сцэнай і закуліссем.

Кінастудыя «Беларусьфільм» значыцца ў спісе з прапановай-эскурсіяй пад назвай: «Беларусьфильм» – здесь снимается кино!» .

Некаторыя турыстычныя кампаніі прапаноўваюць бясплатную арэнду байдарак — тут вылучым кампанію «СК Каяк». А некаторыя прадпрыемствы абмяжоўваюцца зніжкамі на паслугі.

Цікава, што і мноства школаў падрыхтавалі экскурсіі для дарослых і дзяцей.

Так, запомнілася ініцыятыва Навадруцкай базавай школы Пастаўскага раёна, якая знаходзіцца ў аграгарадку Парыж — арганізатары паслугі прапануюць экскурсію «Падарожжа ў гісторыю беларускага Парыжа».

Вядома, можна трапіць у межах акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» і на індывідуальныя экскурсіі да прафесійных экскурсаводаў па ўсёй рэспубліцы — свае кантакты адмыслоўцы пакідаюць проста ў спісе ўдзельнікаў акцыі.

Адчынілі свае дзверы для наведвальнікаў не толькі санаторыі, але таксама і гатэлі — «Гатэль Еўропа», «Беларусь», гатэлі сеткі «Вікторыя» пазначаюць час і месца сустрэч.

Пазнаёміцца з усімі прапановамі да акцыі можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости