Максім Знак анансаваў выхад кліпа на песню «Ходзікі» на сваім канале.
«Песня была запісана яшчэ ў сакавіку, але высветлілася, што цяпер песні не слухаюць — іх глядзяць. Таму давялося рабіць кліп», — напісаў аўтар.
Кліп на песню былога палітзняволенага — пра людзей-ходзікаў, паслухмяных вінцікаў сістэмы, якім лепей «не рабіць, не думаць, не пытаць».
Кліп створаны з дапамогай Пятра Марчанкі (запіс, звядзенне, аранжыроўка, бас гітара, гітара, кахон, бэк вакал) і Івана Карнацэвіча (здымкі і мантаж).
Людзі-ходзікі
Содні цераз двое, ці можа іншым чынам
Нясуць кудысьці вахту сур’ёзныя мужчыны.
У іх ёсць абавязкі, іх шмат, яны не ў ладзе,
Адныя на паперы, а іншыя па праўдзе.
Прыпеў:
Ходзяць людзі-ходзікі, ходзікі, ходзікі,
Шыбуюць ножкі-стрэлачкі па вялікім крузе.
Блішчаць на людзях гузікі, гузікі, гузікі,
Зашпілены ўсе гузікі на магутных грудзях іх!
На магутных грудзях іх!
Спытаюць абавязкі, пісаныя ў паперы,
Такія жа ж сур’ёзныя рэвізіянеры.
Адзін раз памыліцца — і прэміі не будзе,
Няіснаму вучыцца складана гэтым людзям.
Прыпеў:
Ходзяць людзі-ходзікі, ходзікі, ходзікі,
Шыбуюць ножкі-стрэлачкі па вялікім крузе.
Блішчаць на людзях гузікі, гузікі, гузікі,
Зашпілены ўсе гузікі на магутных грудзях іх!
На магутных грудзях іх!
У кожнага з іх улада, хоць рознага памера,
Ды кожны можа стаць – сам! – рэвізіянерам,
Галінку ў чужым воку так лёгка заўважае.
Не робіць сабе лёгка, эстафету дае далей.
Прыпеў:
Ходзяць людзі-ходзікі, ходзікі, ходзікі,
Шыбуюць ножкі-стрэлачкі па вялікім крузе.
Блішчаць на людзях гузікі, гузікі, гузікі,
Зашпілены ўсе гузікі на магутных грудзях іх!
На магутных грудзях іх!
А свет у тых людзей таксама хіжа-шэры,
Законы таго свету напісаныя ў паперы.
Ды ёсць на свеце людзі, іх шмат, яны пры ўладзе,
Каб дзейнічалі тыя законы, што па праўдзе.
Прыпеў:
Ходзяць людзі-ходзікі, ходзікі, ходзікі,
Шыбуюць ножкі-стрэлачкі па вялікім крузе.
Блішчаць на людзях гузікі, гузікі, гузікі,
Зашпілены ўсе гузікі на магутных грудзях іх!
На магутных грудзях іх!
І ім лепей не рабіць, каб не памыліцца,
І лепей ім не думаць, каб дома не напіцца.
Ім лепей не пытаць і не шукаць адказаў,
Ім лепей так хадзіць па крузе раз за разам,
За разам, за разам, за разам-разам-разам.