Адменены ў Мінску фестываль «Нефільтраванае кіно» пройдзе ў Вільні

Культура
Кадр з фільма "Смеццевая галава". Рэжысёр Юрый Сямашка.

Кінапаказ конкурснай праграмы беларускіх фільмаў IX фестывалю «Нефільтраванае кіно» пройдзе ў Вільні 3 мая ў крэатыўнай прасторы Create Cuture Space.

Назва фестывалю «Паміж пошукамі, надзеяй і клаустрафобіяй».

 

Праграма фестывалю:

  • Аднойчы была зямля (рэж. Кірыл Халецкі);
  • Мікалай (рэж. Уладзіслаў Санаценка);
  • Ціхаходкі: Damage Supressor (рэж. Кацярына Ермаловіч, Марына Бялецкая);
  • Смеццевая галава (рэж. Юрый Сямашка);
  • Патэнцыял (рэж. Вераніка Кандраценка);
  • Клаўстрафобія (рэж. Валеры Карышаў);
  • Палон (рэж. Рыта Ціхановіч)

Агульны працяг фільмаў — 87 хвілін.

Фільмы суправаджаюцца англійскімі субцітрамі.

Больш падрабязна пра фільмы праграмы можна пачытаць тут.

Фестываль «Нефільтраванае кіно» з’явіўся як адгалінаванне міжнароднага кінафестывалю кароткаметражнага кіно Сinema Perpetuum Mobile і праводзіўся ў Мінску на розных пляцоўках. Дзявяты незалежны кінафорум, што спецыялізуецца на неканвенцыйным кіно, павінен быў прайсці 24 — 26 сакавіка ў Мінску, аднак Міністэрства культуры адмяніла яго.

Калі: 03.05/19:00

Дзе: Create Culture Space, Вільня, Karmelitų gatvė 5

Уваход на фестываль па данатах.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: