Міністэрства культуры забараніла праводзіць незалежны фестываль «Нефільтраванае кіно»

Культура
Фота: Facebook / Нефільтраванае кіно

Фестываль «Нефільтраванае кіно» ў дзявяты раз павінен быў адбыцца ў Мінску, аднак Міністэрства культуры адмяніла яго. Пра гэта паведамляецца ў сацсетках праекта.

«На жаль, у нас сумныя навіны. Учора нам патэлефанавалі з Міністэрства культуры і паведамілі, што фестывалю не будзе. Хто і чаму такое прыняў рашэнне, адказаць адмовіліся. Пасля гэтага быў абноўлены дзяржаўны рэгістр фільмаў Рэспублікі Беларусь і з яго зніклі фільмы фестывалю, якія былі ўнесены туды 17 сакавіка.

У сувязі з гэтым фестываль пераносіцца пакуль на нявызначаны тэрмін.

Кінатэатр аўтаматычна здзейсніць вяртанне грашовых сродкаў за квіткі, набытыя на сайце. Калі ў вас застануцца пытанні — можна звярнуцца ў касу кінапрасторы».

Фестываль «Нефільтраванае кіно» з’явіўся як адгалінаванне міжнароднага кінафестывалю кароткаметражнага кіно Сinema Perpetuum Mobile, калі падзвіжнік кіно і ідыёлаг CPM Аляксандр Мартынюк вырашыў паэксперыментаваць з нефарматам паміж мастацтвам і кінааматарствам.

У выніку кіно «без фільтраў» знайшло сваю публіку і набыло папулярнасць у кінематаграфістаў па ўсім свеце.

Да сённяшняга дня кінафестываль быў адзіным незалежным афлайн-фестывалем у Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: