Reform.news

Адкрыты прыём заявак на Школу маладога пісьменніка

Reform.news · 1 октября 2025, 14:46

https://reform.news/adkryty-pryjom-zajavak-na-shkolu-maladoga-pismennika/

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае новы набор у Школу маладога пісьменніка. Школа працуе з 2012 года як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама слухаць сябе ды абмяркоўваць творы сваіх аднагрупнікаў, піша bellit.info.

Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы. Пастаянныя выкладчыкі дадуць вам асновы тэорыі паэзіі, прозы і паэтычнага перакладу; методыка выкладання ставіць акцэнт на камунікацыі і ўзаемным абмеркаванні вашых тэкстаў з калегамі. Акрамя асноўнага курсу, навучэнцаў чакаюць майстар-класы і спецкурсы ад беларускіх літаратараў, выдаўцоў, навукоўцаў, дызайнераў і мастакоў кнігі.

Навучанне ў ШМП працягваецца з лістапада 2025 па травень 2026 года, заняткі будуць праходзіць па суботах.

Навучанне — бясплатнае, дыстанцыйнае, вочнае — анлайн-сустрэчы. Таму краіна пражывання не стане перашкодай.

Правілы афармлення заяўкі тут.

Дэдлайн дасылкі заявак — 20 кастрычніка 2025 года. Падвядзенне вынікаў — канец кастрычніка 2025 года. Першыя заняткі — 1 лістапада.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий